05/02/2015

у цябе над галавою
дробнымі хвалямі
трапеча кожнае іх слова
шэптам ці ўслых
позіркі
адкрытыя ці з-пад ілба
думкі

чапляюцца за жорсткія валасы
спускаюцца на мае рукі
якімі я трымаю тваю галаву

хай яны ідуць да мяне
ці трапечуць над табою
але ніколі не дакранаюцца
тваіх веек
вачэй
твайго сэрца
і зорак
якія я бачу
у цябе над галавою

столькі зорак
каб ты толькі ведаў

5лют2014

2 comments:

  1. Красиво. С удивлением обнаружил, что всё понимаю. Твой стих?

    ReplyDelete
  2. да, мой. спасибо. ты, кажется из Украины? тогда неудивительно, что понимаешь беларуский.

    ReplyDelete